24 снежня 2018 г. — 220 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798–1855), паэта, грамадскага дзеяча, публіцыста, асветніка
Адам Бярнард Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сын збяднелага шляхціца Мікалая Міцкевіча (1765–1812), адваката ў Навагрудку, які належаў да старадаўняга, беларускага шляхецкага роду Міцкевіч-Рымвідаў. Адам быў ахрышчоны ў фарным касцёле Навагрудка 12 лютага 1799 г.
21 студзеня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Архіпавіча Аношкіна (1928–2013), пісьменніка-сатырыка, гумарыста, журналіста, аўтара кніг для дзяцей
Іван Архіпавіч Аношкін нарадзіўся 21 студзеня 1928 г. у вёсцы Антонаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Антонаўскай сямігодцы. У 1947 г. скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча Бранскай вобласці. Пасля педвучылішча працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне. Зімой 1947 г. адазваны райкомам партыі на пасаду адказнага сакратара рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны».
28 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Раманавіча Казлова (1938), гісторыка, картографа, пісьменніка
Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у вёсцы Ліцвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу Леў пайшоў у 1946 г., у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 г. скончыў СШ № 2 г. Кобрына.
2018 г. — 200 гадоў з часу наведвання Пятром Андрэевічам Вяземскім (1792–1878), рускім паэтам і крытыкам, дзяржаўным дзеячам, г. Брэст-Літоўска (1818)
Пётр Андрэевіч Вяземскі нарадзіўся 12 ліпеня 1792 г. у Маскве, належаў да старажытнага роду Вяземскіх. Гадаваўся ў падмаскоўным сяле Астаф’ева, дзе на пачатку ХІХ ст. быў узведзены сядзібны дом, які стаў адным з культурных цэнтраў Расіі. Пётр Вяземскі атрымаў цудоўную дамашнюю адукацыю, у 1805–1806 гг. вучыўся ў Пецярбургскім езуіцкім пансіёне і пансіёне пры Педагагічным інстытуце. Паступіў на службу ў Межавую канцылярыю юнкерам. У дзевятнаццаць гадоў ажаніўся на княжне Веры Фёдараўне Гагарынай, у сям’і нарадзіліся восем дзяцей.
12 жніўня 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Фаміча Зайкі (1948–2018), педагога, пісьменніка, краязнаўца, этнографа, збіральніка самабытнай народнай лексікі
Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 г. у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фама Якаўлевіч Зайка, быў вясковым цесляром, душой любой кампаніі; маці, Аляксандра Пятроўна, нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, мела добры голас спявачкі. Школьнікам Алесь палюбіў літаратуру, пісаў апавяданні, перамог у абласным конкурсе юных паэтаў і празаікаў.
11 чэрвеня 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза (1953) пісьменніка, сцэнарыста, кінарэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)
Уладзімір Вікенцьевіч Мароз нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 г. у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1960 г. сям’я пераехала ў в. Даманава Івацэвіцкага раёна. Пасля заканчэння Даманаўскай сярэдняй школы (1970) паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1975 г. Працаваў інжынерам у аб’яднанні «Інтэграл», архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект».
25 красавіка 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Святланы Леанідаўны Курылёвай (1928–2011), пісьменніцы, публіцыста
Святлана Леанідаўна Курылёва нарадзілася 25 красавіка 1928 года ў горадзе Жытоміры (Украіна) у сям’і ваеннаслужачага. У пачатку Вялікай Айчынный вайны бацька памёр ад туберкулёзу, разам з маці Святлана была эвакуіравана ў Перм, затым у Казахстан. У 1944 годзе вярнулася ў Украіну, скончыла сярэднюю школу ў Харкаве.
5 красавіка 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Елянеўскага (1948–2013), пісьменніка, журналіста
Мікалай Васільевіч Елянеўскі нарадзіўся 5 красавіка 1948 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька працаваў бухгалтарам, а маці — у калгасе. Пасля заканчэння Лунінскай сярэдняй школы (1966) паступіў у Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 на спецыяльнасць «фатаграфія». Практыку праходзіў у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях», адначасова працаваў у ёй фотакарэспандэнтам.
8 сакавіка 2018 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Максіма Горкага (Аляксея Максімавіча Пешкава; 1868–1936), пісьменніка, грамадскага дзеяча, ганаровага акадэміка АН БССР (1932)
Аляксей Максімавіч Пешкаў нарадзіўся 28 сакавіка 1868 года ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і столяра. У сем гадоў застаўся сіратой. Скончыў два класы павятовага вучылішча. З 1879 года пачаў жыццё «ў людзях»: працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам. Жыў у Казані (1884–1888), дзе зблізіўся з рэвалюцыйнай моладдзю, шмат чытаў, займаўся самаадукацыяй.
22 мая 2018 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Федзюковіча (1943–1997), паэта, перакладчыка
Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч нарадзіўся 22 мая 1943 года ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Іванавіч Федзюковіч, загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну, маці, Ксенія Пракопаўна, працавала ў калгасе.